Падарожжа па краіне казак. Чы-та-ем па скла-дах
Мерапрыемства “Падарожжа па краіне казак” уваходзіць у бібліятэчную праграму “У вялікі свет праз кнігу і чытанне” аддзела па абслугоўванні дзіцячага чытача і разлічана на фарміраванне ў дашкольнікаў любові да казкі, развіццё пазнавальных навыкаў, творчых здольнасцей.
Для хлопчыкаў і дзяўчынак старэйшай і старэйшай інтэграванай групы дзіцячага сада №4 былі падабраны кніжкі з кароткім зместам і яркімі малюнкамі. Некаторыя з іх пажадалі самастойна аказацца ў казцы, а таму прадэманстравалі чытанне казак па складах. Разам з вядучай яны разблыталі фразы з казак, успомнілі незвычайныя і вельмі цікавыя імёны ў казках. Усё рабілі разам, дапамагалі адзін аднаму, а таму ўсім было цікава, весела і пазнавальна.