Дзяцінства — гэта я і ты
1 чэрвеня бібліятэка прыняла ўдзел у раённым свяце “Дзяцінства — гэта я і ты”, прысвечанаму Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем удзельнічалі ў вясёлых конкурсах і гульнях, а таксама дружна праспявалі дзіцячыя песенькі. Побач з гульнёвай праграмай, дзяцей вельмі зацікавілі кніжныя выставы “Колеры лета” і “Кніжная вясёлка шчаслівага дзяцінства”. Спадабаўшыеся кнігі, былі ўзяты дзецьмі дадому прачытаць.
У завяршэнні мерапрыемства рабяты праглядзелі мультфільм “Кот Леапольд і лета”.