Прыгоды лісачкі Красуні
8 чэрвеня ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача адбылася прэм’ера лялечнага спектакля па кнізе беларускай казачніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Прыгоды лісачкі Красуні”. Першымі гледачамі спектакля пашчасціла стаць хлопчыкам і дзяўчынкам з летняга прышкольнага лагера СШ № 3. Лялечныя героі ЛітТэатра “Церамок” запрасілі рабят праглядзець тры гісторыі з жыцця галоўнай гераіні кнігі лісачкі Красуні. Перапынкі паміж гісторыямі былі запоўнены конкурсамі, гульнямі і загадкамі на летнюю тэматыку.