Не змоўкне голас паэта

/ 7 июля, 2022

7 ліпеня дзіцячы аддзел запрасіў сваіх чытачоў на літаратурную лаўку “Не змоўкне голас паэта”, прысвечаную 140-гадоваму юбілею Янкі Купалы. Мерапрыемства ладзілася як у гарадскім скверы у час летніх чытанняў, так і ў самой бібліятэцы. Удзельнікі пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Асаблівая ўвага была звернута на дзіцячыя гады пісьменніка, на месцы, дзе нарадзіўся і рос будучы пясняр роднага краю. Жадаючыя прынялі ўдзел у віктарыне “Пясняр беларускай зямлі”.

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью