ЛЕТА ЧЫТАЦКІХ ЗАДАВАЛЬНЕННЯЎ

/ 9 августа, 2022

Летнія канікулы працягваюцца і дзіцячая бібліятэка зацікаўлена зрабіць іх для сваіх чытачоў незабыўнымі, незвычайнымі.

У рамках летняй праграмы “Бібліятэка – сяброўка лета”, бібліятэка запрасіла чытачоў малодшага школьнага ўзросту на “Падарожжа па кніжнаму акіяну”. “Літаратурная хваля” прапанавала пазнаёміцца наведвальнікам з серыяй кніг Віталія Коржыкава і яго галоўным героем, вясёлым матросам Алёшам, з якім здараюцца розныя прыгоды, але як і належыць, усё заканчваецца добра! Дзеці разгадалі сундук бывалага марака, у якім было схавана 10 прадметаў. Кнігі пісьменіка Віталія Коржыкава аб’ядналі дзяцей, акружылі ветрам падарожжаў, марай аб адкрыццях, цеплатой сапраўдных сяброў. Напрыканцы былі прачытаны вершы Віталія Коржыкава.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью