Краязнаўчая гадзіна “Тут жыве мая гісторыя”

/ 10 августа, 2022

10 жніўня ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача ГУК “Навагрудская раённая бібліятэка” прайшла краязнаўчая гадзіна “Тут жыве мая гісторыя”.

На мерапрыемстве ўдзельнікі пазнаёміліся з гістарычным мінулым Навагрудка, са славутасцямі, з культурнымі і прыроднымі аб’ектамі, са знакамітымі землякамі, якія праславілі нашу малую радзіму.

Гульнёвую частку мерапрыемства склалі: крыжаванка “Мая Радзіма Беларусь”, віктарына “Тут жыве мая гісторыя…”, складане пазлаў па гістарычных помніках Навагрудчыны.

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью