Інтэрактыўная віктарына “Аз, букі, ведзі

/ 2 сентября, 2022

Кожны год у першую нядзелю верасня беларусы аддаюць даніну павагі продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства. Дзень беларускага пісьменства — адно з самых яркіх культурных свят.

У рамках святкавання гэтага дня 2 верасня ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” адбылася інтэрактыўная віктарына “Аз, букі, ведзі”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, пагаварылі пра культурную спадчыну беларускага народа, адказалі на пытанні віктарыны “Беларуская пісьменнасць”, а таксама даведаліся, на чым пісалі нашы продкі, як ствараліся кнігі ў сярэднія вякі, апрабаваўшы клінапіс і руны — літары старажытнага алфавіту, якімі карысталіся народы ад Грэнландыі да Германіі на працягу тысячы гадоў.

А як было вынайдзена кнігадрукаванне, дзеці даведаліся з кніжнай выстаўкі “Ля вытокаў пісьменства”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью