ЗНАЁМЦЕСЯ З НОВАЙ КНІГАЙ!

/ 23 сентября, 2022

Пісьменнікі не паміраюць, іх творчасць жыве і служыць людзям. Пра гэта яшчэ раз сведчыць кніга Алеся Савіцкага “Карабін” – сапраўдны падарунак прыхільнікам таленту аўтара, франтавіка і партызана, Ганаровага грамадзяніна яго роднага горада Полацка.

Пры жыцці аўтара аповесць не выходзіла асобнай кнігай. І вось толькі сёння чытачы могуць пазнаёміцца з гэтым цікавым творам.

У галоўным героі пазнаецца той юны хлапчук, які ў чатырнаццаць гадоў уліўся ў шэрагі народных мсціўцаў, быў партызанскім разведчыкам і падрыўніком. Тыя эпізоды, якія перажыў аўтар і адлюстраваны ў аповесці “Карабін”.

Выданне праілюстравана навучэнцамі мастацкіх школ. Гэта як сімвалічная даніна памяці і павагі юных беларусаў усім, хто падарыў нам мірнае жыццё.

Спадзяёмся, што захапляльная гісторыя двух сяброў — Генкі і Лёнькі, якія на адным узроўні з дарослымі змагаюцца з фашысцкімі акупантамі на тэрыторыі акупіраванай ворагам Беларусі, нікога не пакіне раўнадушным, стане добрым узорам патрыятычнага выхавання маладых людзей. Хлопцы на старонках займальнай аповесці Алеся Савіцкага мараць патрапіць у склад байцоў партызанскага атрада, мараць быць дзейснымі вызваліцелямі роднага краю. І многія складанасці і трагічныя выпрабаванні на шляху да здзяйснення такой мары праходзяць годна і мужна.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью