Азбуку дарожную – трэба ведаць кожнаму

/ 6 октября, 2022

Цікавай, змястоўнай і пазнавальнай была для вучняў 3-х класаў СШ № 1 гульня-навігатар “Азбуку дарожную – трэба ведаць кожнаму”. На сустрэчу да дзяцей прыйшлі прадстаўнікі ДПС МА ДАІ г. Навагрудка старэйшы інспектар Брынкевіч Дзяніс Аляксандравіч і інспектар Бандалевіч Іван Уладзіміравіч. Яны пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй дарог, дарожнымі знакамі і правіламі паводзін на дарозе. У адказ на атрыманую інфармацыю ад хлопчыкаў і дзяўчынак паступіла шмат пытанняў. Асабліва іх цікавілі розныя дарожныя знакі.

Правілы руху – законы вуліц і дарог замацавалі ўдзельнікі мерапрыемства, прыняўшы ўдзел у гульнях “Азбука пешахода”, “Пешаход і святлафор”, конкурсе “Аўтамульці”. “Кот рэгуліроўшчык” прапанаваў дзецям адказаць на казачныя аўтапытанні, прайшоўшы станцыі “Казачная”, “Гульнёвая”, “Інтэлектуальная”.

 

 

 

 

 

 

 

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью