Ёсць выбар: жыццё без наркотыкаў
1 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. “Ёсць выбар: жыццё без наркотыкаў” – тэма дыялога, які адбыўся з вучнямі 7 класа СШ №3 г. Навагрудка. На мерапрыемства была запрошана урач-інтэрн ДУ «Навагрудскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» – Вераніка Віктараўна Танкевіч, якая дапамагла граматна весці размову на тэму наркаманіі, здароўя чалавека. Яна дала падлеткам прадстаўленне аб правільных паводзінах ў сітуацыях, у якіх можа аказацца вучань (прапанова паспрабаць наркотык, закурыць, выпіць алкагольны напітак), знізіць верагоднаць іх знаёмства, як з наркотыкамі, так і з іншымі адурманьваючымі сродкамі. Прысутныя праглядзелі тэматычны відэаролік. Размова атрымалася даверлівая, дзеці задавалі пытанні, а напрыканцы мерапрыемства адказалі на галоўнае для іх пытанне:“Для мяне жыццё – гэта…”