Чытаем кнігі Валерыя Мядзведзева
У гонар 100-годдзя з дня нараджэння дзіцячага пісьменніка Валерыя Мядзведзева, якое адзначалася 16 сакавіка, ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі была арганізавана кніжная выстава-віктарына “Чытаем кнігі Валерыя Мядзведзева”. На выставе былі прадстаўлены кнігі пісьменніка, любімыя многімі пакаленнямі чытачоў: ”Баранкин, будь человеком!”, “Неизвестные приключения Баранкина”, сборник “Смешные рассказы о школе”, «Флейта для чемпиона», “Плюс восьмое матрта”, “Прививка от зазнайства” і іншыя. У пытаннях віктарыны чытачам прапанавалася ўспомніць прыгоды ў якія траплялі героі кніг, ацаніць іх паступкі.
Дзеці згадзіліся, што творы пісьменніка вучаць настойлівасці, цярпенню і мэтанакіраванасці, накіроўваюць верыць у свае сілы, змагацца з цяжкасцямі і дапамагаць іншым.