Сумная гісторыя Хатыні
Дню Памяці ахвяр Хатыні ў дзіцячым аддзеле быў прысвечаны гістарычны ваяж “Сумная гісторыя Хатыні”. Хатынь – трагічны сімвал, які ўвасобіў у сабе боль і смутак аб дзесятках спаленых беларускіх вёсках. Словы, якія гучалі падчас мерапрыемства назаўсёды запалі ў душы дзяцей і не аставілі раўнадушнымі прысутных. Словы жалю выказалі дзеці праз вершаваныя творы. Трагічны выгляд вёскі, спаленай фашыстамі ў сакавіку 1943 года дапоўніла электронная прэзентацыя “Званы памяці”.