КНІЖНАЯ КРАІНА СЯБРОЎ

/ 29 марта, 2023

Па традыцыі ў дні школьных вясновых канікул праходзіць Тыдзень дзіцячай кнігі. Цэлы тыдзень бібліятэка становіцца цэнтрам падзей, якія праходзяць у свеце кнігі і чытача. Тыдзень дзіцячай кнігі ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача традыцыйна адкрыўся тэатралізаваным прадстаўленнем літаратурнага лялечнага тэатра “Церамок”, які працуе ў ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”. Хлопчыкі і дзяўчынкі сустрэліся з літаратурнымі героямі казкі “Пернікі для воўка”, адказалі на пытанні казачнай віктарыны.

Адзін з дзён тыдня быў прысвечаны кнізе-юбіляру Карнея Іванавіча Чукоўскага “Тараканішча”, якой споўнілася сёлета 100 гадоў. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у электроннай літаратурнай гульні, дзе разгадалі ўсё і пра ўсіх герояў вершаванай казкі,якія трапілі ў вясёлае падарожжа.

Працягам тыдня для маленькіх чытачоў сталі займальныя конкурсы, віктарыны знаўцаў літаратуры, вясёлыя гульнятэкі. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у гульнёвай праграме “Шар- ах-шоу”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью