Сярод любімых кніг
У чароўны і загадкавы свет любімых кніг выхаванцам дзіцячага сада №4 дапамаглі адправіцца супрацоўнікі аддзела па абслугоўванні дзіцячага чытача. Маленькія чытачы з цікавасцю разглядвалі кнігі, радаваліся знаёмым кніжным героям. Іх чакала падарожжа ў казачнае каралеўства, на планету вершаў, у загадкавы свет прыроды. Асаблівае захапленне ў хлопчыкаў і дзяўчынак выклікалі маляўнічыя ілюстрацыі кніг.



