Старонкі касмічных стартаў
12 красавіка мы адзначаем Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі. Менавіта з гэтага дня – 12 красавіка 1961 года – чалавек пачаў асваенне космаса. Інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Старонкі касмічных стартаў” паведаміла чытачам дзіцячага аддзела аб нараджэнні зорнай эры. Дзеці даведаліся шмат цікавага аб першым касманаўце Зямлі Ю. Гагарыне, аб першай жанчыне-касманаўце В. Церашковай, аб касманаўце А. Лявонаве, які першым зрабіў крок у адкрыты космас, аб нашых беларускіх касманаўтах П. Клімуку, Ул. Кавалёнку, А. Навіцкаму. Замацавалі свае веды прысутныя, адказаўшы на пытанні чайнворда “З гісторыі каманаўтыкі”.
Бібліяграфічны агляд пазнаёміў дзяцей з кнігамі аб космасе.