СВЯТЫНІ ЗЯМЛІ НАВАГРУДСКАЙ

/ 19 апреля, 2023

Наша мерапрыемства “Святыні зямлі Навагрудскай”, прымеркаванае да Дня помнікаў і гістарычных мясцін, было прысвечана захаванню архітэктурнай спадчыны – храмам Навагрудчыны. Краязнаўчая вандроўка раскрыла прысутным значэнне храма ў жыцці чалавека, як дзеяння любові, дабрыні, чалавечнасці, яднання.

Слайд-падарожжа яшчэ раз нагадала дзяцям пра святыні зямлі Навагрудскай, да якіх адносяць царкву Святога Мікалая, царкву Барыса і Глеба, царкву Неспадзяваная Радасць, касцёл Святога Архангела Міхаіла, Фарны касцёл.

Цікавае і насычанае мерапрыемства пакінула шмат прыемных уражанняў і жаданне далей пазнаваць свой Навагрудскі край. Кожны з яго ўдзельнікаў знайшоў і забраў з сабой часцінку каштоўнага багацця, што захоўваецца ў незлічоных лабірынтах гістарычнай спадчыны Навагрудскага краю.

Захаваем нашу гістарычную радзіму!

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью