Белы дзень. Чорны дождж
Чарнобыль… У красавіку 1986 года гэта страшнае слова прагучала на ўсю планету, абвясціў свету аб самай маштабнай катастрофе ХХ стагоддзя – выбуху на 4-ым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС, які забраў жыцці дзясяткаў тысяч людзей. Дзень чарнобыльскай трагедыі – гэта даніна павагі ўсім ветэранам і ліквідатарам тэхнагенных аварый, якія, рызыкуючы ўласным жыццём і здароўем, ўхілялі пагрозы і вынікі катастроф.
Захаванню памяці аб чарнобыльскай трагедыі ў дзіцячым аддзеле была прысвечана інфармацыйная гадзіна “Белы свет. Чорны дождж”. Прысутныя змаглі таксама пазнаёміцца з творамі беларускіх празаікаў і паэтаў, чые творы прысвечаны чарнобыльскай тэматыцы.