ТАЯМНІЦЫ ДЗЕДА УСЯВЕДА
У дзіўны, загадкавы, прывабны свет прыроды было прапанавана адправіцца самым юным чытачам дзіцячага аддзела, вучням 1 класа СШ №4. Па-першае, дзеці абмеркавалі правілы паводзін на прыродзе, пасля чаго адправіліся ў госці да жывёл і раслін. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі лясныя загадкі, рашалі цікавыя вершаваныя задачкі ад дзеда Усяведа, адказвалі на пытанні віктарыны “Жывёлы ў казках”. Прапанаваныя ім кнігі так захапілі дзяцей, што ўсе выказалі пажаданне больш падрабязна пазнаёміцца з імі на бліжэйшай класнай гадзіне.