СВЯТА ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ

/ 10 мая, 2023

Сённяшні час абазвязвае дарослых выхоўваць сваіх дзяцей ў любові да роднай зямлі, у гонару за прыналежнасць да беларускага народа, які ўжо 78 год жыве і працуе пад мірным небам, не ведаючы жахаў вайны.

Адчуць усю важнасць вялікага свята Перамогі змаглі юныя навагрудчане наведаўшы інтарактыўна-тэматычную пляцоўку “Не памеркне летапіс Перамогі”.

Кнігі, прадстаўленыя на кніжнай выставе, дапамаглі больш падрабязна даведацца пра Вялікую Айчынную вайну, пра самаахвярны гераізм іх аднагодкаў, пра подзвігі нашых людзей у імя Радзімы.

Прайсціся па слядах Вялікай Айчыннай вайны змаглі хлопчыкі і дзяўчынкі, прыняўшы ўдзел у гульнях “Узнагароды Перамогі”, “Карціны Перамогі”, гульні-пазл.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью