Сем’і за мір і стварэнне

/ 13 мая, 2023

У раённым фестывалі сем’яў “ Сем’і за мір і стварэнне”, які прайшоў на Навагрудчыне 13 мая і быў прыўрочаны да Дня сям’і, актыўны ўдзел прыняла ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”. Удзельнікаў свята запрасіла тэматычная пляцоўка “Мая сям’я – маё багацце”, на якой праходзілі майстар-клас “Змайструем рамонак”, працавала арт-мазаіка “Дом маёй сям’і”, гульнятэка “Пабудуем дом з пагаворак”. З задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі малявалі сваю сям’ю, гулялі ў настольныя літаратурныя гульні. Увазе прысутных была прадстаўлена літаратура па сямяйнаму выхаванню, а таксама мастацкая літаратура рубрыкі “Сямейнае чытанне”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью