ДЗІЎНЫЯ КАНІКУЛЫ

/ 9 июня, 2023

9 чэрвеня сябрамі бібліятэкі сталі хлопчыкі і дзяўчынкі аздараўленчага лагера “Радуга созидания” СШ №5 г. Навагрудка. Рабяты пабывалі ў гасцях казачных герояў ЛіТэатра “Церамок”, якія запрасілі іх на лялечны спектакль “Як дзяўчынка Маша лета шукала”. Таксама для іх былі падрыхтаваны розныя заданні ў гульнёвай форме. Тут былі загадкі, песні, віктарыны…У гэтых гульнях не было прайграўшых, было галоўнае – цудоўны настрой сапраўдных сяброў.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью