БІБЛІЯТЭКА – СЯБРОЎКА ЛЕТА

/ 21 июня, 2023

Цікавы сюжэт займальна-пазнавальнай праграмы  “Летні калейдаскоп” прадставіў дзіцячы аддзел наведвальнікам прышкольнага лагера “Вытокі” СШ №4 г. Навагрудка.

Зарад бадзёрасці і добрага летняга настрою атрымалі хлопчыкі і дзяўчынкі падчас конкурсаў “Самы вясёлы шар”, “Загадайка”, “Путаніца”, “Спяваем з летам”. Самыя артыстычныя прадставілі герояў сваіх казак. З задавальненнем паглядзелі лялечны спектакль “Як дзяўчынка Маша лета шукала”, а напрыканцы адправіліся ў мультпарад “У гасцях у лета”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью