ДОБРЫ ЧАРАЎНІК

/ 7 июля, 2023

Казкі складаюць добрыя чараўнікі. 5 ліпеня аднаму з такіх казачнікаў сёлета споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння. І было ў яго тры чароўных палачкі: аловак, пэндзлік і аўтаручка. Возьме ён аўтаручку – казка сачыняецца, возьме аловак і пэндзлік – маляўнічыя ілюстрацыі атрымліваюцца. А звалі гэтага добрага чараўніка Уладзімір Грыгоравіч Суцееў.

З гэтай нагоды дзіцячы аддзел прапанаваў сваім чытачам забаўлянкі з павучаннем па творчасці пісьменніка. Дзеці прынялі ўдзел у гульнях “Адгадай казку”, “Даскажы слоўца”. З цікавасцю праслухалі казачныя аўдыягісторыі, прайшлі па лабірынту казкі “Палачка-выручалачка”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью