ПАЎЗКОМ ДА ВОЛІ

/ 27 сентября, 2023

26 верасня ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытачы прайшоў урок гісторыі “Паўзком да волі”, прысвечаны 80-годдзю з дня масавага пабега яўрэеў з Навагрудскага гета. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 7 і 8 класаў СШ №1. Яны пазнаёміліся з гісторыяй Халакоста, даведаліся аб трагічным лёсе Ганны Франк, якая з 13 гадоў пачала весці дзённік, які стаў адным з найбольш вядомых дакументальных сведчанняў аб Халакосце. Асаблівае ўражанне вызваў у прысутных аповед аб скульптурнай кампазіцыі, якая прадстаўляе сабой фігуру дзяўчынкі Міхлы Сасноўскай, якая змагла ўцячы з затачэння, але была растраляна немцамі і Дрэва Жыцця з абсечанымі веткамі.

 Да мерапрыемства была падрыхтавана прэзентацыя па матэрыялах з гісторыі Навагрудскага гета.

Працягам мерапрыемства стаў прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма з цыкла “Без срока давности” Тростенец.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью