Цеплынёй бацькоўскай мы сагрэтыя

/ 19 октября, 2023

19 кастрычніка ў аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача ўсім класам завіталі вучні 3 класа СШ №3. У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў бібліятэцы ладзілася святочна-гульнёвая праграма “Цеплынёй бацькоўскай мы сагрэтыя”. Шмат цікавага і пазнавальнага было падрыхтавана для дзяцей. Кнігі і часопісы, мастацкая літаратура, якая экспанавалася на тэматычнай кніжнай выставе садзейнічала пашырэнню ведаў аб гісторыі свята, пра важную ролю бацькоў у лёсах сваіх дзяцей, гісторыі ўзаемаадносін. Святочны настрой задалі конкурсы і гульні: «Цудоўная сямёрка”, “Мама адгадай-ка”, “Хто каму хто”, “Сямейны куфэрак” і іншыя.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью