ВОСЕНЬСКІЯ КАНІКУЛЫ З БІБЛІЯТЭКАЙ!

/ 2 ноября, 2023

2 лістапада, падчас восеньскіх канікул, аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача наведалі хлопчыкі і дзяўчынкі з аздараўленчага лагера “Наследнікі традыцый” ДУА “Сярэдняя школа №3” г. Навагрудка. Распачаўся дзень з экскурсіі па бібліятэцы “Бібліятэка – кніжны дом”. Далей дзяцей чакала гульнёвая праграма “Фарбы восені”, якая прайшла цікава і пазнавальна. Дзеці паглядзелі лялечны спектакль на восеньскую тэму ”Пра Машу и лень”, прынялі ўдзел у літаратурна-пазнавальнай гульні “Восеньскі калейдаскоп”, зрабілі этнаграфічнае падарожжа па восеньскіх святах, адказалі на пытанні віктарыны “Знаўцы прыроды”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью