ЗІМОВЫЯ КАНІКУЛЫ! УРА!

/ 26 декабря, 2023

Доўгачаканыя зімовыя канікулы наступілі!

26 снежня аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача вітаў рабят з прышкольнага лагера “Вытокі” СШ №4 г. Навагрудка. Прагляд лялечнага спектакля “Марозка” падарыў хлопчыкам і дзяўчынкам яркія эмоцыі і добры настрой. Далей іх чакала  казачна-гульнёвая праграма “Новы год і казачныя цуды!”. Каб знайсці сімвал наступаючага года дзецям патрэбна было адправіцца на востраў Цмокаў. Кожны жыхар вострава – цмокі: Герман, Гарыныч, Сласцёна, Бяззубік запрасілі дзяцей на  вясёлыя гульні, конкурсы. А цмок Дзіна падрыхтаваў мелодыі навагодніх песень і прапанаваў конкурс “Спяём усе разам!”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью