ЭКСКУРСІЯ З НОТКАЙ ПРЫГОД

/ 7 февраля, 2024

6 лютага стаў запамінальным днём для вучняў 3 “А” класа СШ №4 г. Навагрудка. Яны былі запрошаны на экскурсію ў аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача.

У бібліятэцы вучні сустрэлі героя кнігі М. Носава – НЯЗНАЙКУ. Ён таксама прыйшоў запісацца ў бібліятэку і ўзяць кнігі, але не ведаў правілаў. Бібліятэкар рассказала, як стаць чытачом, а дзеці з цікавасцю наглядалі за хітрыкамі Нязнайкі.

У ходзе экскурсіі яны пазнаёміліся з асноўнымі правіламі карыстання бібліятэкай, як патрэбна адносіцца да кніг, даведаліся пра новыя для іх словы: стэлаж, каталог, фармуляр. Асаблівая ўвага была адведзена маляўніча аформленым кніжным выставам. Да адной з такіх выстаў, хлопчыкаў і дзяўчынак запрасіў наш герой. Ён звярнуў іх увагу на адну з шматлікіх кніг-юбіляраў. Гэта была кніга М. Носава “Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў”, якая адзначае сёлета 70-ці гадовы юбілей. Дзеці павіншавалі юбіляра, адказалі на пытанні віктарыны і атрымалі салодкія пачастункі ад героя кнігі.

Дзякуючы работнікам бібліятэкі, сустрэча прайшла весела, пазнавальна, цікава, з гумарам.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью