НАСУСТРАЧ ГОДУ ЯКАСЦІ

/ 9 февраля, 2024

Актуальнай тэме года – Году якасці ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача была прысвечана гульня-падарожжа “Са знакам якасці”.

Мы часта ўжываем выраз “выканана якасна”. А што такое якасць? Якасць – гэта не толькі пра нашы тавары, прадукты, яна – пра ўсе сферы нашага жыцця, пра жыццё і працу кожнага, адукацыю. Наша малая радзіма – Беларусь, цудоўны і багаты край. Край, у якім жывуць надзвычай добрыя, таленавітыя людзі: хлебаробы, жывёлаводы, рабочыя заводаў, ўрачы і настаўнікі, вучоныя і спартсмены, мастакі і паэты… Усе яны імкнуцца зрабіць нашу краіну яшчэ багацейшай, яшчэ прыгажэйшай.

Аб якасных таварах і прадуктах для маленькіх грамадзян, якія выпускаюць нашы прадпрыемствы, у гульнёвай форме даведаліся вучні 3-х класаў СШ №4 г. Навагрудка. Яны наведалі станцыі “Малочная”, “Хлебасольная”, “Фруктовая”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью