ЗЯМЛЯ Ў НАС АДНА

/ 29 марта, 2024

Чытачам нашай бібліятэкі таксама неабыякавы лёс сваёй планеты. Таму 29 сакавіка яны прыйшлі на інфармацыйна-экалагічную гадзіну ”Зямля у нас адна”, прымеркаваную да штогадовай акцыі “Гадзіна Зямлі”. Сёлета яна пройдзе 30 сакавіка. З дзецьмі мы гаварылі аб адносінах да прыроды, аб павазе да ўсяго жывога. Паўтарылі экалагічныя правілы паводзін на прыродзе і вырашылі, што наша планета павінна быць экалагічна чыстай, заўсёды заставацца блакітнавокай, з прыгожымі рэкамі і азёрамі, лясамі і палямі.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью