Традыцыйна Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў адзначаецца 18 красавіка.
17 красавіка аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача запрасіў вучняў 9 класа СШ №3 г. Навагрудка на краязнаўча-пазнавальную гадзіну “Наша спадчына”. Навагрудская зямля мае багатую гісторыю і культуру, авеяна таямніцамі і легендамі, славіцца сваімі землякамі і шматлікай колькасцю вядомых мясцін. Асаблівае месца ў гісторыі Навагрудыны займае яе духоўная спадчына, якая фарміравалася на працягу многіх стагоддзяў. Самы старажытны храм Навагрудчыны – сабор Святых благаверных князёў Барыса і Глеба г. Навагрудка сёлета адзначае 505 гадоў з часу заканчэння будаўніцтва Барысаглебскай царквы на сродкі князя Канстанціна Астрожскага. На мерапрыемства бібліятэка запрасіла клірыка Барысаглебскай царквы айца Ігара Пірага, які падрабязна расказаў аб гісторыі Навагрудскай святыні.
Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнымі прэзентацыямі “Наша спадчына”, “Вуліцы горада расказваюць”, “Тут жыве мая гісторыя”.