БЯСПЕЧНАЕ ДЗЯЦІНСТВА

/ 25 апреля, 2024

З 15 красавіка па 1 мая 2024 года праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў вяснова-летні пажарабяспечны перыяд “За бяспеку разам”. Аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача таксама далучыўся да акцыі і праводзіць з чытачамі бібліятэкі прафілактычныя гутаркі, інфармацыйныя хвіліны, а таксама ўручае памяткі аб папярэджанні пажараў і дзеянні ў выпадку іх узнікнення. У дапамогу школьнікам арганізаваны куток бяспекі з нагляднымі матэрыяламі, творамі мастацкай літаратуры па тэме “Бяспечнае дзяцінства”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью