ПЕРШАМАЙ – СВЯТА ВЯСНЫ І ПРАЦЫ

/ 2 мая, 2024

Актыўнымі ўдзельнікамі тэматычнай пляцоўкі, арганізаванай Навагрудскай раённай бібліяітэкай да свята 1 Мая, былі і юныя навагрудчане. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў першамайскім інтэрактыве. У гульнёвай форме пазнаёміліся з рознымі прафесіямі, якія былі зашыфраваны ў рэбусах, загадках, казках, прыказках. На майстар-класе дзеці разам з бацькамі рабілі вясновыя кветкавыя кампазіцыі. Маляўніча аформленая пляцоўка стала лакацыяй для фотасесіі. Усе атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью