СВЯТА ПАМЯЦІ І ПЕРАМОГІ

/ 8 мая, 2024

Напярэданні свята Перамогі, 8 мая, у аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача прайшла патрыятычная гадзіна СВЯТА ПАМЯЦІ І ПЕРАМОГІ”. Зразумець і адчуць усю трагедыю  і веліч Перамогі юныя патрыёты, вучні 4 класа СШ №1 г. Навагрудка, змаглі праз радкі кніг, прадстаўленых на кніжнай выставе “Права на памяць”. Дзеці даведаліся аб тых стратах, якія панесла Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны, аб подзвігу і мужнасці беларускага народа ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Былі зачытаны ўрыўкі з кніг і вершы беларускіх аўтараў, прысвечаных вайне.

Завяршылася мерапрыемства хвілінай маўчання каля помніка Невядомаму салдату ў гарадскім скверы.

Успамінаючы подзвігі дзядоў і прадзедаў, сардэчна віншуем усіх са светлым днём памяці, Днём Перамогі! Чыстага неба, яркага сонца, міру, радасці і шчасця ўсім, хто жыве на Зямлі!

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью