УСЁЙ СЯМ’ЁЙ У КНІЖНАЙ ПАЛІЦЫ

/ 16 мая, 2024

15 мая штогод адззначаецца Міжародны дзень сям’і. Да гэтай даты ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача дэманстравалася кніжная выстава-парада “Сямейны ЧЫТАЙмер”, якая запрашала чытачоў здейсніць літаратурнае падарожжа “Усёй сям’ёй у кніжнай паліцы”. На выставе, для бацькоў, былі прадстаўлены кнігі па сямейнаму выхаванню, сямейнаму чытанню, зносінам з дзецьмі. Юныя чытачы адкрылі для сябе свет сям’і ў апавяданнях сучасных аўтараў. Калі сям’я чытаючая і кнізе ўдзяляецца важнае месца – гэта цудоўна! Усе фота – пазітыўныя, цікавыя, а гэта значыць – усе сем’і вельмі дружныя, вясёлыя, энергічныя! Прыемна, што традыцыя чытання, перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью