6 чэрвеня ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача прайшла чарговая літаратурна-гульнёвая праграма “Бібліятэка – сяброўка лета”. Кожны момант летніх канікул дзіўны і непаўторны. Такім ён стаў і для рабят з аздараўленчага лагера СШ №4 г. Навагрудка. Казачныя героі ЛіТэатра “Церамок”запрасілі хлопчыкаў і дзяўчынак у летняе падарожжа. Далей дзяцей чакала незвычайная сустрэча з героямі мультфільмаў. Адгадаць мультфільм патрэбна было па музыцы. Чытальная зала бібліятэкі прапанавала настольныя гульні і кнігі з кніжнай выставы “ Кніжная вясёлка шчаслівага дзяцінства”.