13 чэрвеня ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача прайшла літаратурна-гульнёвая праграмма “Бібліятэка – сяброўка лета” ў якой прынялі удзел наведвальнікі прышкольнага лагера “PROлето” гімназіі №1 г.Навагрудка. Дзеці пазнаёміліся з работай абанемента, с задавальненнем правялі час у чытальнай зале з любімым часопісам. Зацікавіў хлропчыкаў і дзяўчынак лялечны спектакль “Летнія прыгоды дзяўчынкі Насцечкі” ЛІТэатра “Церамок” і яны самі пачалі гуляць ў казку.
Хутка, весела, з запалам прайшоў час, дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый і пазітыўны настрой.