Цяжкае, пакутлівае, але святое пачуццё. Наш абавязак расказаць моладзі аб героях , якія нешкадуючы жыцця, рабілі ўсё для Перамогі, для вызвалення нашай Бацькаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.
Патрыятычна –краязнаўчы квэст “Імя ў вуліцы горада” прайшоў з дзецьмі прышкольнага лагера СШ№1 г. Навагрудка. Квэст быў прысвечаны 80-годдзю з часу вызвалення Навагрудка ад нямецка-фашісцкіх захопнікаў. Рабяты падарожнічалі па станцыях “Песня таксама ваявала”, “Успомнім героя земляка”, “Кніга памяці”, “Вуліца у кадры”, “Памяць у камені”,”Перамога”, дзе іх чакалі заданні на кемлівасць, спрытнасць, эрудыцыю, уважлівасць , а таксама праца ў камандзе.
Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра жыцце і вялікі подзвіг нашага земляка Віктара Валчэцкага, імя якога ўвасоблена ў адной з вуліц горада. Віктар загінуў, але гэта не значыць, што яго не стала. Не, ён жыве сярод нас, ён жыве ў кожным доме. Дарослыя ідуць з яго імем на работу, дзеці нясуць, як святыню, яго імя ў школы, дзіцячыя садкі…