УРОК КАЗКАЗНАЎСТВА

/ 18 июля, 2024

17 ліпеня аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача наведалі дзеці з ДУА “Навагрудскі сацыяльна-педагагічны цэнтр”. Летняя бібліятэчная праграма “Бібліятэка – сяброўка лета” прапанавала ім ўрок казказнаўства ад беларускай пісьменніцы Таццяны Дамаронак “Час чытаць на роднай мове”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з героямі казак, апавяданняў аўтара, наведалі цікавыя мясціны падчас летняй пары годы, адказалі на пытанне “Чаму бярозы белыя?”, падсухалі “Галасы нашай зямлі”, сустрэліся з “Дапытлівым васільком” і “Братамі Сланечнікамі”, згулялі ў гульні “Свята лясных ягад”, “Пра птушак”. Напрыканцы праграмы ўсе дружна намалявалі лета.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью