У чытальнай зале нашай бібліятэкі жывуць маляўнічыя, змястоўныя часопісы для дашкольнікаў, вучняў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Гэта “Бярозка”, “Вясёлка”, “Качели”, “Рюкзачок”, ”Мир путешествий”, ”Непоседа“, “3/9 царство”, “ Тошка и компания” і многія іншыя. У часопісах ёсць усё: загадкі, рэбусы, коміксы, размалёўкі, навіны з усяго свету. Бібліятэкар запрасіла дзяцей у падарожжа па дзіўнай краіне “Любімыя часопісы і газеты дзяцей”, падчас якого расказала, якія яны непаўторныя, розныя і як многа змяшчаюць каляровых ілюстрацый. Дзеці з вялікім задавальненнем гарталі часопісы, зачытвалі тэксты.
У ходзе нашага часопіснога падарожжа рабяты даведаліся, колькі цікавых і карысных выданняў ёсць у бібліятэцы, а мы ўпэўнены, што кожны чытач зможа знайсці нешта асаблівае для сябе.