Паглыбіць свае веды аб насельніках мора і акіяна вырашылі рабяты аматарскага аб’яднання любіцеляў і абаронцаў прыроды “Лесавічок і К”. На чарговым пасяджэнні яны даведаліся пра цікавае і рознабаковае жыццё ў марскіх глыбінях. Згулялі ў займальную гульню “Марскія жыхары”, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Падводны свет мораў і акіянаў”, а таксама з літаратурнымі творамі: С. Сахараў “Марскія казкі”, С. Баранаў “Дэльфіны”, нарвежскай казкай “Чаму вада салёная” і інш.