15 верасня да Дня бібліятэк для чытачоў дзіцяча-юнацкага сектара быў арганізаваны Дзень адчыненых дзвярэй. Бібліятэка раскрыла перад чытачамі багацці кніжных паліц, з якімі яны пазнаёміліся самастойна, гэта былі кнігі рознага жанру, на любы чытацкі густ, а таксама перыядычныя выданні. Для наведвальнікаў была праведзена экскурсія па бібліятэцы, у ходзе якой яны атрымалі адказы на розныя пытанні.