БОЦМАН НА ХВАЛЯХ БЕЛАРУСКАЙ ДЗІЦЯЧАЙ ЛІТАРАТУРЫ

/ 14 октября, 2024

Хто я? Дзед-Барадзед,

Абышоў белы свет,

А цяпер у цiхi час

Завiтаў да вас.

Хто з маленькiх беларусаў у свой час не пачуў гэтай вясёлай песенькi з перадачы «Калыханка»? Аўтар яе слоў Артур Вольскi, якому у верасні спаўняецца 100 гадоў, беларускі пісьменнік, перакладчык, сцэнарыст і драматург.

У дзіцяча-юнацкім сектары была арганіавана выстава, прысвечанная А. Вольскаму, нашы чытачы даведаліся аб незвычайных фактах з бiяграфii пісьменніка, а таксама ўспомнілі і пазнаёміліся з некаторымі яго творамі. Рабятам цікава было даведацца, што першае апавяданне Артур Вольскі надрукаваў у 13 гадоў,   служыў на флоце,  з дзясятак гадоў быў боцманам, плаваў па Цiхiм акiяне.

Артур Вольскі пакінуў нам у літаратурную спадчыну вясёлыя і займальныя творы, якімі захапляецца не адно пакаленне беларусаў. Свет у іх бачыцца яскравым і непаўторна чароўным.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью