Ты на свеце лепшая за ўсіх
Свеціць як сонца, Маміна слова
Ад самай калыскі Найдаражэйшае.
Вобраз любімы, Мама! Матуля! —
Родны і блізкі. Чароўнае слова
Маміна імя Песняй ласкавай
Самае лепшае, Гучыць на ўсіх мовах.
(Мікола Хведаровіч)
Мама… Мілая матуля… Калі прамаўляеш слова «мама», на душы становіцца цёпла. Мама – гэта самы важны чалавек.
Дзень маці — светлае і цудоўнае свята, якое адзначаюць штогод 14 кастрычніка. Гэты дзень – выдатная магчымасць выказаць сваю любоў і падзяку самаму галоўнаму ў нашым жыцці чалавеку – матуле.
Сёння, у дзіцяча-юнацкім сектары прайшло паэтычнае асарці “Ты на свеце лепшая за ўсіх”. Спачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй свята. У праграме мерапрыемства было шмат вясёлых і пазнавальных гульняў, такіх як “Мамін памочнік”, “Гульня-сонейка”, “Мая матуля самая-самая”, “Гульня – чыя мама?”. Таксама рабяты паспявалі, пагулялі ў рухавую гульню “Паравозік”. Хлопчыкі і дзяўчынкі намалявалі віншавальныя паштоўкі для сваіх мам.