У дзіцяча-юнацкім сектары прайшла казачная вандроўка “Сябар і настаўнік юных”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Аляксея Якімовіча. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала рабятам пра жыццё і творчасць пісьменніка. Дзеці пазнаёміліся з яго творамі і прачыталі іх услых. А потым адказалі на пытанні віктарыны. Чытаючы апавяданні і казкі Аляксея Якімовіча, рабяты даведаліся шмат пазнавальнага, павучальнага і цікавага пра Беларусь.