ВОСЕНЬ У ГОСЦІ ПРОСІМ
Закончылася першая вучэбная чвэрць, і ў школьнікаў пачаліся восеньскія канікулы. Цікава, змястоўна і карысна пачаліся яны для наведвальнікаў аздараўленчага лагера “Наследнікі традыцый” СШ№3 г. Навагрудка.
Дзіцяча-юнацкі сектар бібліятэкі запрасіў рабят на конкурсна-гульнёвую праграму “У гасцях у чараўніцы восені”. Казачныя героі ЛітТэатра “Церамок” прапанавалі дзецям восеньскую казку “Пра Машу и ляноту”. Хлопчыкі і дзяўчынкі паўдзельнічалі ў цікавых конкурсах, такіх як: “Лепшы кухар”, “Дапамажы вавёрачцы”, “Музычная калоша” і іншых, у якіх дзеці прадэманстравалі свае музычныя, тэатральныя, кулінарныя здольнасці. Вясёлы настрой не пакідаў іх на працягу ўсяго мерапрыемства.