10 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень правоў чалавека. У прававым выхаванні дзяцей, вельмі важным з’яўляецца абарона правоў дзіцяці.
Асноўнымі дакументамі, дзе запісаны правы непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь, з’яўляюцца Канстытуцыя і Закон “Аб правах дзіцяці”.
Кожнаму дзіцяці і падлетку неабходна ведаць свае правы, але не менш важна ведаць і выконваць свае абавязкі.
У Дзень правоў чалавека ў ходзе сумеснай дзейнасці ўспомнілі і замацавалі свае веды аб правах і абавязках дзяцей вучні чацвёртых класаў СШ №1 г. Навагрудка. Дзіцяча-юнацкі сектар правёў з юнымі грамадзянамі прававую віктарыну “У краіне правоў”.