РОДНАЯ МОВА, ЦУДОЎНАЯ МОВА!
У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Наша мова беларуская. Родную мову трэба ведаць і шанаваць.
Сення, на казачную гульню «Родная мова, цудоўная мова» ў дзіцяча-юнацкі сектар завіталі маленькія сябры, хлопчыкі і дзяўчынкі з дзіцячага сада №8 г. Навагрудка. Пачалася сустрэча з вясёлай гульні хвілінкі “Хто як голас падае?” А потым дзеці адправіліся ў цікаўнае падарожжа па казачнай краіне, дзе жывуць любімыя казачныя героі, якія падрыхтавалі для дзяцей розныя заданні. Прысутныя прыйшлі да высновы, што неабходна берагчы і шанаваць родную мову, бо яна найдаражэйшы скарб, які мы атрымалі ў спадчыну ад продкаў.