14 сакавіка, напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ў дзіцяча-юнацкім сектары прайшла віктарына “Я і Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”. Юныя наведвальнікі сектара даведаліся, што такое Канстытуцыя, чаму яна важная для нашай краіны, а таксама, каб замацаваць свае веды паўдзельнічалі ў цікавай віктарыне.