Тыдзень дзіцячай кнігі

/ 24 марта, 2025

Адкрыццё тыдня дзіцячай кнігі – гэта заўседы яркая і займальная падзея. Вось і сёння ў дзіцяча-юнацкі сектар завіталі наведвальнікі прышкольнага лагера СШ№4 г. Навагрудка. Хлопчыкі і дзяўчынкі прагледзелі лялечны спектакль ЛітТэатра “Церамок” “Як звяры вясну сустракалі”. На працягу мерапрыемства ўдзельнічалі ў вясёлых гульнях, дзе кожны мог праявіць свае таленты і крэатыўнасць. А самыя здольныя і кемлівыя атрымалі маленькія падарункі. У зале бібліятэкі было весела і цікава, смех не змаўкаў ні на хвіліну.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью